Каронавірус ідзе да кожнага трэцяга на Зямлі

Заражэнне новым каронавірусам можа пагражаць прынамсі траціне насельніцтва Зямлі. З такім прагнозам выступіў амерыканскі навуковец, эксперт пры Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Айра Ланджыні.
На думку эксперта, каранціны здольныя толькі замарудзіць, але не спыніць распаўсюд віруса, бо ён здолеў пракрасціся за межы Кітая яшчэ да гэтых захадаў. З улікам таго, што кожны інфікаваны перадае вірус у сярэднім двум або тром людзям, заражаныя могуць быць каля дзвюх трацін насельніцтва Зямлі, піша Bloomberg.

І нават калі будзе знойдзены спосаб удвая запаволіць хуткасць распаўсюджу віруса, інфікаванымі рызыкуюць апынуцца каля 30% жыхароў Зямлі, кажа Ланджыні.
Такой жа думкі прытрымліваецца прафесар Гейбрыел Лян з Гон-Конгу. Паводле яго, што каронавірус можа закрануць дзве траціны чалавецтва.

«Белсат»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: