Каронавірус: у Брытаніі ўводзяць сістэму папярэджання па тыпу тэрарыстычнай пагрозы

У Англіі будзе ўведзена сістэма папярэджання аб небяспецы заражэння Covid-19. Чакаецца, што пра гэта ў нядзелю ўвечары абвесціць прэм'ер-міністр Борыс Джонсан у сваім тэлезвароце па эпідэміялагічнай сітуацыі.
Згодна з гэтай сістэмай, узровень пагрозы заражэння будзе вызначацца па шкале ад 1 да 5 балаў і мяняцца ў залежнасці ад атрыманых дадзеных.

Чакаецца, што Джонсан абвесціць новы лозунг: «Будзь пільны, стрымлівай вірус, ратуй жыцці».

Верагодней за ўсё, прэм'ер-міністр у нядзелю не назаве дату, калі будуць знятыя уведзеныя 23 сакавіка абмежаванні.

Новая сістэма запрацуе толькі на тэрыторыі Англіі, аднак цэнтральныя ўлады сумесна з мясцовым самакіраваннем Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі распрацоўваюць падобныя сістэмы для гэтых частак Вялікабрытаніі.

Як мяркуецца, новая сістэма з узроўнем небяспекі ад зялёнага (1-ы) да чырвонага (5-ы) будзе падобная да той, што выкарыстоўваецца для абвесткі насельніцтва аб тэрарыстычнай пагрозе.

Джонсан, як чакаецца, абвесціць, што цяпер Англія знаходзіцца на 4-м узроўні, але рухаецца ў бок 3-га.

Аб узроўні небяспекі будзе апавяшчаць Сумесны цэнтр па біябяспекі, які таксама будзе вызначаць ступень небяспекі заражэння каронавірусам ў розных частках краіны. Гэта значыць, што ўзровень пагрозы ў адным горадзе можа істотна адрознівацца ад узроўню ў іншых месцах.

Сістэма будзе таксама інфармаваць пра змены ў абмежаваннях, якія дзейнічаюць у розных раёнах Англіі.

bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: