Каталіцкі багаслоў Дэвід Дын расказаў пра Святлану Ціханоўскую

Ірландскі каталіцкі багаслоў Дэвід Дын, які перасякаўся са Святланай Ціханоўскай у 1990-я гады, узгадаў, якой яна была ў тыя часы.
«У 1990-х - пачатку 2000-х былі ўсталяваныя адносіны паміж тым рэгіёнам Ірландыі, адкуль я родам, і беларускімі Мікашэвічамі. Некаторыя дзеці з Мікашэвічаў прыязджалі ў Ірландыю на летнія вакацыі. Тады і адбылася мая першая сустрэча са Святланай. Яна жыла ў нашым доме.

Света зрабілася лідарам для малодшых беларускіх дзяцей у Ірландыі. Таму ў наступныя гады яе нанялі афiцыйным перакладчыкам. Яна была тыповай дзяўчынай-падлеткам, адначасова сарамлівай і вясёлай, і яна была не з тых, хто рвецца ў лідары. Але, тым не менш, у яе меліся пэўныя лідарскія якасці, якія прыцягвалі да яе малодшых дзяцей», — узгадвае святар.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: