Катастрофа ў Шарамеццева: з 78 чалавек загінуў 41. Сярод іх дзеці (відэа)

У Шарамеццева пры аварыйнай пасадцы загарэўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet 100 (SSJ-100). Загінуў 41 чалавек, сярод загінулых двое дзяцей. 

Пры пасадцы палаючага SSJ-100 загінуў 41 чалавек. Сярод іх быў бортправаднік Максім Маісееў, які працаваў у хваставой частцы і разам з калегамі дапамагаў эвакуіраваць пасажыраў. Там задымленне аказалася мацней за ўсё, з-за чаго частка людзей задыхнуліся.

Спачатку казалася пра 13 загінулых, як паведамляе lenta.ru са спасылкай на ТАСС,  аднак лёс часткі пасажыраў заставаўся невядомы.

Да гэтага афіцыйна паведамлялася аб адным загінуўшым і чатырох пацярпелых. У МНС заявілі пра шэсць шпіталізаваных.

Пажар на борце самалёта патушаны, вядома, што цалкам згарэла хваставая частка лайнера.

Палаючы SSJ-100 прызямліўся ў Шарамеццева ўвечары 5 траўня. На борце знаходзіліся 72 пасажыры і шэсць членаў экіпажу. Самалёт, які выляцеў з Масквы ў Мурманск, вярнуўся ў пункт адпраўлення пасля таго, як адзін з пасажыраў заўважыў агонь з боку крыла і паведаміў пра гэта экіпажу.

Дакладная прычына катастрофы пакуль невядомая, сярод версій разглядаецца трапленне маланкі ў самалёт і няспраўнасць электраабсталявання.

Больш за 100 рэйсаў у Шарамеццева затрыманыя на вылет і пасадку. «Аэрафлот» змяніў расклад на 5 і 6 траўня з-за закрыцця ўзлётна-пасадачнай паласы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: