Каўбоі-італьянцы, нобелеўка для Трампа: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

Спагецці-вестэрн, салодкія мары Трампа, перамога на руінах краіны — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.
У Італіі новы ўрад: антысістэмны «Рух 5 зорак» дамовіўся з правымі папулістамі з партыі Ліга. У новага ўрада экстрэмальная праграма, якая ўключае такія пункты як зняцце санкцый супраць Расіі, адмену «навязанага Еўрасаюзам» рэжыму «жорсткай эканоміі» і значнае ўзмацненне жорсткасці заканадаўства аб іміграцыі. Гэтая пазіцыя ўжо выклікала занепакоенасць у Брусэлі, дзе баяцца вяртання моды на еўрафобію. Між тым, радыкалізм новага італьянскага кабінета натхніў мастака з нідэрландскага выдання De Telegraaf выявіць Італію ў выглядзе героя з фільмаў «спагецці вестэрнаў.


Датэрміновыя выбары прэзідэнта Венесуэлы 20 траўня скончыліся перамогай кіраўніка краіны чавіста Нікаласа Мадура, якому ўдалося атрымаць 68% галасоў на фоне вельмі нізкай яўкі. Выбарам папярэднічалі масавыя пратэсты, удзельнікі якіх абвінавачвалі прэзідэнта ў ігнараванні законаў, у заключэнні пад варту палітычных апанентаў, а таксама ў эканамічных праблемах краіны, дзе ўзровень інфляцыі перавысіў адзнаку ў 6000%. Перамогу Мадура візуалізаваў карыкатурыст амерыканскага выдання The New York Times.


Жыхары Ірландыі на рэферэндуме 25 траўня падтрымалі ідэю легалізацыі абортаў. У краіне пакуль дзейнічае адзін з самых жорсткіх у свеце законаў пра аборты — у 1983 годзе была прынятая адмысловая папраўка да Канстытуцыі, у якой прапісана права эмбрыёна на жыццё. Рашэнне ірландцаў лічыцца гістарычным, паколькі Ірландыя (а таксама Польшча) галоўныя каталіцкія краіны ў Еўропе. Тэматычны малюнак нідэрландскага мастака Тьерда Роуаардса (Tjeerd Royaards).


Дональд Трамп 24 траўня паведаміў пра рашэнне адмовіцца ад удзелу ў саміце ў Сінгапуры 12 чэрвеня, падчас якога планавалася яго сустрэча з лідарам КНДР. Але ўжо ў пятніцу, 25 траўня, прэзідэнт ЗША нечакана заявіў, што яго адміністрацыя кантактуе з КНДР па пытанню саміта, а сам ён гатовы сустрэцца з Кім Чэн Ынам. На думку аўстрыйскага карыкатурыста Марыяна Каменскага (Marian Kamensky), Трамп змяніў меркаванне, паколькі мае ідэю фікс: атрымаць за мірную дамову з П’хеньянам Нобелеўскую прэмію міру.


Як заўжды агляд завяршае «апалітычная» карыкатура. На гэты раз — з нямецкага сатырычнага часопіса Eulenspiegel. Дарэчы, Eulenspiegel — гэта ўсходненямецкі аналаг нашага «Вожыка». Праўда, у адрозненні ад «Вожыка» Eulenspiegel пасля краху камунізма здолеў перажыць цяжкія для былой дзяржаўнай прэсы часы ліберальнай эканамічнай трансфармацыі. Больш таго, сёння, паводле накладаў, часопіс з’яўляецца найбольш папулярным сатырычным выданнем ва ўсёй Германіі.

***
Паглядзіце таксама папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-05-27 15:37:00
Нешта не ўрубіўся ў апошні малюнак...
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: