Казахстан. Адрадзіць высылку

Вярнуць у Крымінальны кодэкс даўняе пакаранне — высылку ў аддаленыя раёны краіны з забаронай на пражыванне ў буйных гарадах — прапанавалі дэпутаты парламента Казахстана з фракцыі «Ак жол».
На думку ініцыятараў, гэты від пакарання трэба адрадзіць для прадпрымальнікаў і бізнесоўцаў, якія сядзяць за эканамічныя злачынствы. Звяртаецца ўвага, што, калі арыштоўваюць бізнесоўцаў, іх прадпрыемства часта ліквідуецца і сотні людзей пазбаўляюцца працы, а дзяржава — падаткаў.

У партыі «Ак жол» лічаць, што адраджэнне практыкі высылкі, якая была выключаная з Крымінальнага кодэкса больш за 20 гадоў таму, не толькі дасць прадпрымальнікам магчымасць займацца бізнесам і далей, але і падыме ўзровень жыцця ў аддаленых раёнах рэспублікі.

Аўтары ідэі адразу ж прапанавалі вызначыць верагодныя месцы, куды можна накіроўваць злачынцаў. Прапануецца не вынаходзіць ровар, а звярнуцца да архіўных дадзеных, паколькі ў Казахстане захаваліся населеныя пункты, куды людзей высылалі яшчэ ў часы царскай Расіі.

Паводле казахскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: