Казахстан: Чым скончыцца Кардайскі інцыдэнт?

Кіраўнік Казахстана намагаецца навесці парадак пасля крывавых міжэтнічных сутыкненняў у Кардайскім раёне. Канфлікт ахапіў населеныя пункты кампактнага пражывання дунган — этнічнай групы, якая прыйшла на гэтыя землі ў другой палове XIX ст. з Кітая.

У выніку разборак было забіта больш за 11 чалавек. Яшчэ 50 чалавек застаюцца ў бальніцах, спаленыя дзясяткі дамоў і машын. Некалькі сотняў збеглі ў суседні Кыргызстан, адкуль толькі-толькі пачалі вяртацца. Адначасова ўлада пачала «разбор палётаў». Ужо звольненыя шэраг кіраўнікоў мясцовай і рэгіянальнай адміністрацый.

Між тым, комплекснага разумення трагедыі дасюль няма. Паліцыя кажа, што ўсё пачалося з бытавой бойкі нейкіх шафёраў, якая трапіла ў інтэрнэт з адпаведным каментаром «Нашых б’юць». Гэта, маўляў, і мабілізавала пагромшчыкаў. Аднак стыхійнымі і апалітычнымі пагромы назваць цяжка. Хаця б праз тое, што падчас іх гучалі лозунгі супраць кітайскай экспансіі.

Звяртаюць увагу на  кантрабандных грузаў. Цалкам незразумелыя паводзіны мясцовых сілавікоў, якія замест таго, каб спыніць пагромшчыкаў, наадварот, нават часам дапамагалі ім. Сам Такаеў заявіў, што кровапраліцце адбылося па віне правакатараў і пры пасіўнасці ды нават дапамозе супрацоўнікаў дзяржорганаў.

 Не выключана, што Кардайскі інцыдэнт неяк паўплывае на агульную палітыку. Прынамсі, сярод звольненых чыноўнікаў — адзін з лідараў нефармальнай фракцыі казахскіх нацыяналістаў унутры вертыкалі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: