Казахстан. Каронавірус і мова

Нечаканыя філалагічныя дэбаты ў Казахстане выклікала эпідэмія каронавірусу ў суседнім Кітаі.
Фота: freepik.com

Фота: freepik.com


Група нацыяналістаў абурылася тым, што ў рамках прафілактыкі каронавірусу па тэлебачанні гучаць заклікі насіць медыцынскія маскі. Між тым, на іх думку, у казахскай мове ёсць свой аналаг назвы медыцынскай прылады, якае забяспечвае бар’ер для распаўсюджання інфекцый. Гэта слова «бетпердэ».

Як вынік, пачаліся гарачыя дэбаты. У іх усё ж перамаглі аматары назвы «маска». Іх галоўны аргумент — у мусульманскіх народаў слова «маска» застаецца без зменаў, як запазычанне з еўрапейскіх моў. Не кажучы пра тое, што, магчыма, слова ўзыходзіць да арабскага «maskarah» («блазан»).

Але канчатковая кропка яшчэ не пастаўлена. Аматары ўжывання слова «маска» цяпер заклікаюць у працэсе рэформы казахскай мовы браць пад увагу перш за ўсё фактар лёгкасці вымаўлення.

Паводле казахскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: