Казахстан. Культ Сталіна могуць імпартаваць

У Казахстане частка грамадства занепакоеная апошнімі трэндамі ў суседняй Расіі.

Фота з сайта topwar.ru

Гаворка пра рэзанансныя вынікі даследавання «Лявада-цэнтра». У ім заяўлена, што сярод расіян рэйтынг ухвалення асобы Сталіна дасягнуў гістарычнага максімуму: 70 працэнтаў.

З улікам таго, што Казахстан знаходзіцца пад вялікім уплывам расійскай інфармацыйнай прасторы, на думку часткі мясцовых экспертаў, ёсць падставы чакаць росту папулярнасці савецкага правадыра народаў таксама сярод казахаў. Тым больш, што інтарэс да Сталіна звязаны з палітыкай цяперашняга расійскага кіраўніцтва, якое робіць стаўку на так званы рэтраспектыўны патрыятызм — актыўную папулярызацыю савецкага мінулага.

 

З улікам слабага казахскамоўнага інфармацыйнага поля, супрацьстаяць папулярызацыі Сталіна можа хіба натуральны дэмаграфічны трэнд, калі новым генерацыям Сталін будзе папросту абыякавы. Аднак у межах такога падыходу малады чалавек не будзе ведаць і пра злачынствы сталінізму, што дазволіць паступова ўспрымаць Сталіна як нейтральную фігуру. Таму пакуль адказу на пагрозу імпарту культу дыктатара ў казахаў няма.

Паводле казахскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: