Казахстан. Містычная Азія

Казахскія журналісты сабралі і прапанавалі на суд чытачоў падборку самых цікавых гарадскіх легендаў Цэнтральнай Азіі.

Фота з сайта limon.kg

Такіх, як, напрыклад, расповеды кіроўцаў з трасы «Бішкек — Ісык-Куль». Яны, маўляў, кажуць, што часта бачаць дзяўчыну ў чырвоным, якая галасуе на дарозе. Калі праехаць міма яе не спыняючыся, то яна будзе бегчы побач з машынай. Распавядаюць, што даўно на гэтай трасе таксіст жорстка забіў дзяўчыну, з тых часоў яе душа шукае свайго забойцу.

Не менш цікавыя містычныя гісторыі звязаныя з некаторымі будынкамі. У Алматы мае кепскую славу кінатэатр «Казахстан», які ў 1950-я будавалі палонныя японцы. Тых, хто паміраў на будоўлі, маўляў, замуравалі ў сцены. Распавядаюць, што яшчэ доўга ў кінатэатры можна было пачуць абрыўкі японскай гаворкі, само па сабе ўключалася святло, а некалькі кінамеханікаў звар’яцелі пасля таго, як раптам сам пачынаў працаваць кінапраектар.

А вось жыхары казахстанскага Джалал-Абада, якія жывуць насупраць дзвюх могілак — мусульманскіх і хрысціянскіх, наадварот, распавядаюць пра тое, што прывіды ім вельмі дапамагаюць: даглядаюць дзяцей, вяртаюць згубленыя рэчы і гэтак далей.

Паводле казахскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!