Казахстан. Нашы продкі жылі ў субтропіках?

Гісторыкі Казахстану сцвярджаюць, што зразумелі прычыну поспехаў мангола-татараў у ХІІІ стагоддзі, калі войскі Батыя дайшлі да Венгрыі і Польшчы.

Прычым, ваявалі яны, як правіла, узімку. На думку гісторыкаў, татарам дапамагала незвычайна цёплае надвор’е, якое панавала на той час у свеце. 

Пра цёплы клімат сведчыць, напрыклад, тое, што назва адкрытай тады вікінгамі выспы «Грэнландыя» перакладаецца як «Зялёная краіна». 

Версія пра незвычайна цёплае надвор’е дазваляе зразумець, адкуль татары мелі столькі фуражу, каб карміць сваіх коней. «Стэпавыя абшары квітнелі. Трава расла вельмі хутка, а жывёлаў, у тым ліку і коней, было шмат. Гэты фактар паўплываў на баявыя магчымасці качэўнікаў», — піша адзін з аматараў тэорыі. 

Застаецца адно пытанне: як цёпла было ў нашых шыротах прыкладна 800 гадоў таму? Некаторыя, адказваючы на яго, дапускаюць, што тагачасны клімат можна параўнаць з субтропікамі. 

Адзін з доказаў — незвычайны запіс у сярэднявечных летапісах Пскова: «Того же лета изыдоша коркодили лютии зверии из реки и путь затвориша, людей много поядаша». Шмат гадоў гісторыкі не верылі ў кракадзіла пад Псковым, аднак цяпер, падаецца, крыху прызадумаліся.

Паводле казахстанскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!