Казахстан. Невядомае паўстанне

У Казахстане ўзгадалі 60-ю гадавіну паўстання ў Цеміртау — аднаго з самых вялікіх рабочых бунтаў у часы СССР.

Фота www.famhist.ru

Тут незадаволенасць будаўнікоў умовамі жыцця вылілася ў сутыкненні з міліцыяй і прывяла да чалавечых ахвяраў. Умовы жыцця сапраўды былі кепскія. Некалькі тысяч рабочых пасялілі ў намётах па 30–40 чалавек. Ані электрычнасці, ані вады, ані нармальнай ежы там не было.

У жніўні 1959-га незадаволенасць перарасла ў беспарадкі, падчас якіх людзі пачалі масава рабаваць крамы ў цэнтры горада. Як вынік, давялося прыцягнуць войскі, якія ўжылі зброю.

Паводле падлікаў гісторыкаў, у Цеміртау былі забітыя 11 чалавек і яшчэ пяць параненых памерлі ў наступныя дні. Усяго раненні атрымалі больш за сотню чалавек.

Цікава, што казахскія ўлады згадваюць пра тыя падзеі вельмі сціпла, хаця ў краіне праводзіцца палітыка дэкамунізацыі.

Такі падыход можна растлумачыць тым, што бунт у Цеміртау скончыўся перамогай працоўных. Пасля выступаў забеспячэнне металургаў значна палепшылася. Да восені намётавага мястэчка ўжо не было, а ў горадзе хуткімі тэмпамі сталі будаваць жылыя дамы і аб’екты інфраструктуры.

Паводле казахскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: