Казахстан. Пайсці беларускім шляхам

Дырэктарат Казахстану падтрымаў ідэю дачкі кіраўніка дзяржавы Дарыгі Назарбаевай, якая ўвесну звярнула ўвагу на тое, што ў краіне хапае людзей, якія не плацяць падаткаў.

Дарыга нават абвінаваціла тых, хто не плаціць падаткаў, у прагнасці, заявіўшы, што «трэба мець сумленне і дзяліцца».

Цяпер яе ініцыятыву падтрымала група буйных дырэктараў. Падчас канферэнцыі, што адбылася днямі, прагучалі ідэі пра неабходнасць знізіць падаткі на буйных прадпрыемствах за кошт увядзення падаткаў на так званых «самазанятых». 

Пад закон пра «дармаедаў» павіныя трапіць тры мільёны чалавек, у тым ліку і хатнія гаспадыні. Ведаючы, чым закончылася спроба ўвесці дармаедскі падатак у Беларусі, рэалізацыя падобнай ініцыятывы ў Казахстане выглядае маларэальнай. 

Акрамя актывізацыі палітычнага пратэсту, такі падатак будзе азначаць зніжэнне пакупніцкай здольнасці і так беднай часткі насельніцтва, якая складае больш за 80% ад усяго казахскага грамадства. 

Дэбаты наконт падаткаў на дармаедаў, хутчэй, — індыкатар крызісу сярэдняга бізнесу, які праз крызіс ужо не здольны папаўняць бюджэт.

Паводле казахскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: