Казахстан прыбярэ з тэнге надпісы на расійскай мове

У канцэпцыі дызайну банкнот і манет нацыянальнай валюты, якая была зацверджаная загадам Нурсултана Назарбаева, гаворыцца, што надпісы на тэнге могуць быць толькі на дзяржаўнай мове.

Надпісы на іншаземных мовах дапускаюцца толькі "у дызайне інвестыцыйных і калекцыйных манет".

У канстытуцыі Казахстана замацавана, што руская мова ўжываецца ў дзяржаўных арганізацыях і ворганах мясцовага самакіравання нароўне з казахскай. Аднак статус дзяржаўнай мовы ў рэспубліцы мае толькі казахская.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: