Казахстан. Спадчыннікі Залатой Арды

Знайшоўся чарговы прэтэндэнт на спадчыну Залатой Арды.

Прэзідэнт Казахстана Такаеў у сваім першым пасланні абвясціў пра афіцыйнае святкаванне 750-годдзя яе стварэння. 

На думку каментатараў, гаворка ідзе пра новую дзяржаўную ідэалогію. Хутчэй за ўсё, зварот да спадчыны Залатой Арды павінен забіць двух зайцаў. 

Нацыянал-патрыёты атрымліваюць рэальныя падставы для росту нацыянальнага гонару, паколькі «сімвалічны капітал» і прэстыж Залатой Арды вельмі высокія. Неказахская, славянская частка казахскага грамадства, у сваю чаргу, будзе ўспрымаць Казахстан як спадчынніка імперыі, дзе жылі іх славянскія продкі і дзе «панавала рэлігійная памяркоўнасць і этнічная талерантнасць». 

Што атрымаецца на практыцы, цяжка сказаць. У тым ліку таму, што культ Залатой Арды запатрабуе перапісаць ужо больш-менш аформленую казахскую нацыяналістычную ідэалагему.

Паводле казахскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: