Казахстан. Тэнге — 25 гадоў

У Казахстане шырока адзначаюць юбілей нацыянальнай валюты, якую ўвялі ў лістападзе 1993-га. Адначасова сталі вядомыя цікавыя акалічнасці.

Напрыклад, тое, што дызайн першых купюр рабілі ў абстаноўцы строгай сакрэтнасці. Мастакоў ізалявалі на пару месяцаў на дзяржаўным аб’екце. Баяліся, што чуткі пра новыя грошы выклічуць паніку сярод насельніцтва. 

Дарэчы, менавіта тыя мастакі намалявалі першае пакаленне банкнот, якое называецца «Партрэтная серыя». 

Але партрэтам на банкнотах радаваліся нядоўга: народу не падабалася, што партрэты паважаных людзей — навукоўцаў, кіраўнікоў, паэтаў — мнуць і пэцкаюць у руках. Таму ад партрэтаў вырашылі адмовіцца. 

На старце сваёй гісторыі тэнге вельмі паважалі. Магчыма, усё праз ліміт абмену савецкіх рублёў на казахскія грошы. Дайшло да таго, што калым за нявесту можна было плаціць толькі ў тэнге. 

Але ўжо ў студзені 1994-га сітуацыя змянілася — тэнге зваліўся адносна долара з 4 да 70. На сёння долар каштуе 370 тэнге. Пасля гэтага стаўленне да тэнге з боку казахаў дастаткова іранічнае. «Калі не можаце заснуць, лічыце не баранаў, а тэнге», — гаворыцца ў адным з мясцовых анекдотаў.

Паводле казахскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: