Казахстан. У турму за першакрасавіцкі жарт

Свет адзначыў 1 красавіка. Напэўна, найбольш арыгінальна адрэагавала на Дзень Дурня паліцыя ў Казахстане.



Паводле заявы ведамства, аўтарам некаторых першакрасавіцкіх фэйкавых рассылак пагражае штраф і пазбаўленне волі да 10 гадоў. 

Ужо складзены дакладны спіс, каго будуць шукаць. Гэта аўтары жартаў пра тое, што ў садавіне казахскіх крамаў знайшлі сляды вірусаў Эболы і СНІДу. 

Шукаюць паліцэйскія і таго, хто прыдумаў жарт пра банду педафілаў, чальцы якой ездзяць па дварах, вышукваюць адзінокіх дзяцей, а потым завабліваюць іх у машыны з дапамогай шчанюкоў і кацянят. 

Пры ўсёй камічнасці сітуацыі, нічога смешнага тут няма. У мінулым годзе аднаму казаху ўжо далі 2,5 гады турмы за жарт на 1 красавіка. Ён запусціў у сацыяльныя сеткі інфармацыю, што пад Алматы прарвала плаціну, і на горад ідзе дзесяціметровая хваля вады. Некаторыя сапраўды паверылі ў тую навіну.

Паводле казахскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: