
Аляксандр Керанскі
Тым больш незвычайна, што ў Аляксандра Фёдаравіча раптам з’явіліся фанаты. Імі аказаліся кыргызы, а менавіта прэзідэнт краіны Алмазбек Атамбаеў. На мінулым тыдні ён адмяніў святкаванне гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, замяніўшы яго на «Дзень гісторыі» і «Дзень памяці продкаў», якія будуць адзначацца 7 і 8 лістапада.
У іх межах будуць адзначаць гадавіну паўстання 1916-га, калі паўсталі незадаволеныя мабілізацыяй на прымусовую працу кыргызы і казахі. У адказ на бунт Расія даслала войскі, якія скончылі карную аперацыю толькі пасля лютаўскай рэвалюцыі па загадзе прэм’ера-дэмакрата Аляксандра Керанскага. Пра гэты ўчынак Керанскага і згадаў Атамбаеў.

Тое, што ў Кыргызстане пачалі шанаваць Керанскага, не выклікала захаплення ў Расіі. Расійская патрыятычная прэса лічыць, што рашэнне Керанскага вывесці войскі з Цэнтральнай Азіі дазволіла мясцовым жыхарам знішчаць рускіх каланістаў.
Напрыклад, віцэ-спікер расійскай Дзярждумы Ігар Лебедзеў прапанаваў забараніць кыргызам у Расіі карыстацца нацыянальнымі правамі кіроўцаў у сферы перавозак. На думку Лебедзева, рашэнне Атамбаева перайменаваць Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі ў Кыргызстане ў «Дзень гісторыі» і «Дзень памяці продкаў«» стала «несяброўскім крокам».