Кім Чэн Ын абвясціў пра канец мараторыя на ядзерныя выпрабаванні

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын абвясціў, што яго краіна больш не будзе выконваць мараторый на выпрабаванні ядзернай зброі і балістычных ракет, а таксама паабяцаў у хуткай будучыні прадставіць новую стратэгічную зброю. Яго словы 1 студзеня перадае паўночнакарэйскае дзяржаўнае агенцтва ЦТАК.
Jorge Silva / AP

Jorge Silva / AP

«Для нас няма сэнсу і далей у аднабаковым парадку выконваць гэта абавязацельства [...] у хуткай будучыні свет убачыць новую стратэгічную зброю, якой валодае Паўночная Карэя», — цытуе ЦТАК Кім Чэн Ына.

У 2018 годзе Кім Чэн Ын абвясціў, што яго краіне больш не трэба праводзіць выпрабаванні ядзернай зброі і міжкантынентальных балістычных ракет. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў гэта дасягненнем амерыканскай дыпламатыі вынікам сваіх паспяховых перамоваў з лідарам КНДР.

Апошняя сустрэча Трампа і Кім Чэн Ына прайшла ў чэрвені 2019 года на дэмаркацыйнай лініі ў дэмілітарызаванай зоне паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй. Тады Дональд Трамп паведаміў журналістам, што КНДР пагадзілася аднавіць перамовы аб ядзерным раззбраенні Карэйскага паўвострава.

rfi.fr

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: