Кіраўніцтва Facebook: пасля тэракту ў Новай Зеландыі мяняем правілы трансляцый

Пасля тэракту ў новазеландскім Крайстчэрчы аперацыйны дырэктар Facebook Шэрыл Сэндберг накіравала ліст мясцовай газеце New Zeland Herald, у якім апісала, якія дзеянні прадстаўнікі сацсеткі вырашылі распачаць пасля трагедыі. Падобныя крокі кампаніі звязаныя з тым, што мужчына, які напаў на прыхаджан мячэцяў, вёў прамую відэа-трансляцыю ў сваім акаўнце ў Facebook.
ukrinform.ru

ukrinform.ru

Сацсетка, па словах Шэрыл Сэндберг, выявіўшы гэта, аператыўна заблакавала ўліковыя запісы меркаванага стралка ў Facebook і Instagram, выдаліла апублікаваныя ім кадры нападу, а таксама пры дапамозе штучнага інтэлекту паспрабавала адсачыць і прадухіліць распаўсюджванне гэтага запісу.

Аднак карыстальнікі, як паказала Сэндберг, настойвалі на тым, што Facebook «павінен зрабіць больш». У кампаніі, па яе словах, гэта пачулі і пагадзіліся з такой пазіцыяй. «Пасля тэрарыстычнай атакі [у Крайстчэрчы] мы робім крокі ў трох кірунках: ўмацоўваем правілы выкарыстання [платформы для вядзення прамых трансляцый] Facebook Live, працягваем змагацца з нянавісцю на нашых платформах і падтрымліваем новазеландскую супольнасць», — напісала Сэндберг. Пра якія менавіта змяненні ідзе гаворка, яна не ўдакладніла.

Узброеная атака на дзве мячэці ў Крайстчэрчы адбылася 15 сакавіка. Паводле апошніх звестак, загінулі 50 чалавек, яшчэ дзясяткі атрымалі раненні. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманыя тры чалавекі. Адным з іх апынуўся 28-гадовы аўстраліец Брэнтан Таррант. Пазней двое іншых былі адпушчаныя, бо паліцыя не выявіла доказаў іх датычнасці да нападу, а Таррант быў арыштаваны. Улады Новай Зеландыі паабяцалі прызначыць яму пажыццёвы тэрмін.

rbc.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!