Кіраўнік Камітэта нацыянальнай бяспекі Літвы: з Беларусі ляцяць дроны з кантрабандай

Паветраную прастору Літвы часта парушаюць запусканыя з боку Беларусі беспілотныя самалёты.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Некаторымі з іх кіруюць кантрабандысты, сцвярджае кіраўнік парламенцкага Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны (КНБА) Літвы Артурас Паўлаўскас.

«Такіх парушэнняў сапраўды фіксуецца багата, калі беспілотнікі пералятаюць мяжу, лётаюць нейкія кантрабандысты. Гэта ўжо амаль штодзённасць», — заявіў ён агенцтву BNS (пераклад — Інтэрфакс).

МЗС Літвы ў пятніцу паведаміў пра тое, што самалёт, які ляцеў з Беларусі, у чацвер парушыў паветраную прастору Літвы ў раёне Лоздзееўскага самакіравання.

У сувязі з гэтым інцыдэнтам у МЗС быў выкліканы пасол Беларусі, ад якога запатрабавалі тлумачэнняў і захадаў, каб такое не паўтарылася.

Паводле Харты'97

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: