Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Кіраўнік МЗС Польшчы нагадаў пра адказнасць СССР за пачатак Другой Сусветнай

СССР разам з Германіяй «значна паспрыялі» пачатку Другой Сусветнай вайны, цытуе Rzeczpospolita міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага.
Неабходна памятаць, што Савецкі Саюз значна паспрыяў развязанню Другой Сусветнай вайны і ўварваўся ў Польшчу нароўні з Германіяй. Такім чынам, ён таксама адказны за пачатак той вайны, — сказаў Вашчыкоўскі.
Такую заяву кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства зрабіў у адказ на выказванне расійскага амбасадара Сяргея Андрэева пра тое, што Польшча павінна захоўваць помнікі савецкім салдатам «у падзяку за вызваленне ад нацызму».

Міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы, Уладзімір Макей і Вітальд Вашчыкоўскі

Міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы, Уладзімір Макей і Вітальд Вашчыкоўскі

17 ліпеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўхваліў папраўкі ў закон аб зносе помнікаў савецкай эпохі, у тым ліку мемарыялаў у гонар Чырвонай арміі. У краіне налічылі каля паўтысячы помнікаў, якія неабходна знесці.

Супраць такой ініцыятывы выказалася не толькі Расія, але і Беларусь. Афіцыйны Мінск заклікаў не дапусціць «скажэння гісторыі і апаганьвання памяці герояў Другой Сусветнай вайны».


Радыё Свабода


Каментаваць