Кіраўнік МЗС Украіны прапанаваў свой варыянт «Несмяротнага палка»

У эфіры ўкраінскага тэлеканала «Інтэр» з'явіліся ролікі, якія заклікаюць 9 траўня прыйсці ў Кіеве на акцыю «Ніхто не забыты. Нішто не забытае» прысвечаную памяці ўдзельнікаў Другой сусветнай вайны, піша Свабода.


У Галоўным упраўленні Нацыянальнай паліцыі Кіева паведамілі, што заяўка на правядзенне акцыі паступіла ад Кіеўскай гарадской арганізацыі ветэранаў. Чакаецца, што ў маршы, аналагічным расейскаму «Несмяротнаму палку», прымуць удзел пяць тысяч чалавек.

Прадстаўнік паліцыі Андрэй Крэшчэнка адзначыў, што паліцыя «будзе выконваць нормы закону аб дэкамунізацыі». «Ёсць сімвалы, якія забароненыя, і, як і ў мінулым і пазамінулым годзе, паліцыя будзе іх адбіраць, складаць адміністрацыйныя пратаколы, праводзіць прафіляктычныя мерапрыемствы», — растлумачыў ён.

Акцыі, падобныя «Несмяротнаму палку» — шэсцю, удзельнікі якога нясуць фатаграфіі сваіх сваякоў, якія ваявалі, выклікаюць неадназначную рэакцыю ва ўкраінскім грамадзтве, паколькі іх арганізатарамі, як правіла, выступаюць прарасійскія арганізацыі. Тым не менш, улады не перашкаджаюць ім, паколькі правядзенне такіх акцый не забаронена заканадаўствам.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін, рэагуючы на паведамленьні пра падрыхтоўку акцыі, падтрымаў прапанову пісьменьніка Андрэя Куркова выйсьці на вуліцы з партрэтамі загінулых за Украіну падчас вайны ў Данбасе, зніклых бяз вестак у анэксаваным Крыме і палітвязняў у расейскіх турмах у якасці альтэрнатывы расейскаму фармату маршу. «Прапаную выйсці таксама з партрэтамі ўкраінцаў, закатаваных у часы сталінскіх рэпрэсій. "Гэта будзе адэкватны адказ, для паўнаты карціны ў чалавечым і гістарычным вымярэньні", — напісаў ён.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!