Кіраўнік Пентагона Джэймс Мэціс абвясціў аб сваёй адстаўцы

Міністр абароны ЗША пакідае пасаду з-за рознагалоссяў з прэзідэнтам Дональдам Трампам. Гэта здарылася на наступны дзень пасля таго, як Трамп заявіў пра вывад войскаў з Сірыі.

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс, які сыходзіць у адстаўку



Кіраўнік Пентагона Джэймс Мэціс абвясціў аб сваёй адстаўцы на наступны дзень пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў вывад амерыканскіх войскаў з Сірыі. "Вы маеце права працаваць з такім міністрам абароны, погляды якога будуць больш супадаць вашымі", — гаворыцца ў лісце Мэціса да Трампа.

Па словах Мэціса, правільным для яго будзе пакінуць сваю пасаду. "Я веру, што мы павінны быць рашучымі і выразнымі ў адносінах з тымі краінамі, чые стратэгічныя інтарэсы ўсё больш супярэчаць нашым", — адзначае Мэціс у сваім лісце, указваючы на ​​Кітай і Расію.

У той жа дзень, 20 снежня, Дональд Трамп напісаў у сябе ў Twitter, што Мэціс пакіне сваю пасаду ў канцы лютага, а яго пераемнік будзе хутка названы. Між тым, рашэнне Трампа аб вывадзе амерыканскіх войскаў з Сірыі выклікала крытыку з боку шэрагу чальцоў Сенату ЗША. Адміністрацыя Трампа "павінна не паўтарыць памылак" сваіх папярэдніц, гаворыцца ў звароце сенатараў, які накіраваны ў адміністрацыю прэзідэнта.

Раней, 14 кастрычніка, у эфіры тэлеканала CBS Трамп ўжо згадваў магчымай адстаўцы Джэймса Мэтціса. “The Washington Post” пісала ў верасні пра рознагалоссі паміж Трампам і Мэцісам. “The New York Times”, у сваю чаргу, паведамляла пра тое, што кіраўнік Белага дома разышоўся ў поглядах з міністрам абароны па пытаннях NАТО, вучэнняў з Паўднёвай Карэяй і ядзернай здзелкі з Іранам.

Акрамя таго, у снежні Трамп абвясціў, што свае пасады пакінуць кіраўнік апарата Белага дома Джон Кэлі і міністр унутраных спраў ЗША Раян Зінке. У лістападзе кіраўнік Белага дома звольніў генпракурора і міністра юстыцыі Джэфа Сешнса.

Паводле www.dw.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: