Кіраўнік Туркменістана паказаў вайскоўцам, як на ровары страляць па мішэнях

Вайскоўцы, у тым ліку і авіяцыя, былі ўзняты пасярод ночы па трывозе. Па заканчэнні вучэнняў Бердымухамедаў на баявым ровары расстраляў мішэні.

Гурбангулы Бердымухамедаў на ровары страляў па мішэнях. Фота: скрыншот

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, таксама які носіць тытул Аркадаг (заступнік), зладзіў пазапланавыя ваенныя вучэнні, падчас якіх прадэманстраваў свае навыкі стральбы, пішуць СМІ Туркменістана.

Адзначаецца, што кіраўнік Туркменістана вырашыў правесці раптоўную праверку войскаў нацыянальнай арміі і пасля паўночы аддаў загад аператыўна прывесці асобныя падраздзяленні ў стан баявой гатоўнасці. Акрамя воінскіх частак, па трывозе ў навучальны цэнтр былі накіраваны баявыя самалёты і верталёты.

Бердымухамедаў паглядзеў на ваенныя вучэнні ды вырашыў сам прадэманстраваць свае навыкі, сеў на ровар і расстраляў тры мішэні.

"Добра трапляючы ў мішэні, туркменскі лідар яшчэ раз прадэманстраваў сваю фізічную падрыхтоўку і майстэрства, падаў для вайскоўцаў, асабліва моладзі, узорны прыклад", — пішуць у СМІ.


Прэзідэнт Туркменістана рэгулярна дэманструе падначаленым навыкі стральбы з розных відаў зброі.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: