Кіраўнік Кубы кажа пра рэформы

Рауль Кастра абвясціў пачатак новага этапу рэформаў на Востраве Свабоды. Галоўны мэсэдж камандантэ — пачынаецца паступовая дэрэгуляцыя эканомікі, якая значыць пашырэнне эканамічнай аўтаноміі дзяржаўных прадпрыемстваў.

 



Рауль Кастра. Фота europressa.com


Перш за ўсё, гаспадарчыя аб’екты атрымаюць права самастойна шукаць замежныя інвестыцыі. Але галоўная фішка рэформы — ідэя пра тое, што 50 працэнтаў прыбытку прадпрыемства будуць належаць іх працоўнаму калектыву. Дырэкцыя прадпрыемства (зразумела, пад кантролем Кампартыі і ўраду) можа размяркоўваць прыбыткі сярод служачых. Хаця пры гэтым намеснік Кастра дадаў, што эканамічная мадэль, як патрабуе традыцыя рэвалюцыі, будзе і далей абапірацца на прынцып калектыўнай, а не прыватнай уласнасці».

Цікава, што частка прамовы пра рэформы тычылася прадпрыемстваў, якія працуюць неэфектыўна. На працягу двух гадоў плануецца скараціць колькасць іх супрацоўнікаў або правесці канверсію гаспадарчых суб’ектаў у больш эфектыўныя за кошт іх прыяднання да паспяховых прадпрыемстваў.

Такая мера тэарэтычна значыць масавыя звальненні. Праўда, у 2010 годзе, калі Кастра абвясціў першы раунд рэформаў, ён патрабаваў ад прафсаюзаў маральна падрыхтаваць працоўных да магчымых хуткіх звальненняў. Таму апазіцыя і аналітыкі дружна назвалі абвешчаныя Раулем рэформы касметычнымі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!