Кіраўнік МЗС Польшчы рады зносу помніка Леніну ў Кіеве

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі станоўча ацаніў знос помніка Леніну ў сталіцы Украіны. Пра гэта ён сказаў у праграме Fakty po Faktach на польскім тэлеканале TVN24 ў нядзелю ўвечары.



«Хтосьці можа сказаць, што гэта недыпламатычна, але я лічу, што Ленін быў адным з самых крывавых тыранаў ХХ стагоддзя і асабіста рады, што ў чарговай еўрапейскай сталіца няма яго помніка»,  сказаў ён.
 
 
«Гэта можа быць сімвалічная дэсаветызацыя Украіны, але варта памятаць, што мы ведаем таксама з нашай гісторыі, што такія моманты эйфарыі часам дорага абыходзяцца ў будучыні», —  дадаў польскі міністр.
 
 
8 снежня, каля 18.00 на бульвары Шаўчэнкі ў Кіеве некалькі дзесяткаў маладых людзей у масках на тварах павалілі помнік Леніну. Маладыя таксама запальвалі фаеры і кідалі дымавыя шашкі. На пастаменце, дзе стаяў помнік Уладзіміру Леніну на бульвары Шаўчэнкі ў Кіеве, усталяваны Дзяржаўны сцяг Украіны і чырвона-чорны сцяг.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: