Кіраўнікі МЗС «Вялікай сямёркі» асудзілі дзеянні Расіі ў Чорным моры

Міністры замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» асудзілі захоп Расіяй украінскіх ваенных караблёў і маракоў у Чорным моры каля берагоў анексаванага Крыму, піша «Радыё Свабода».



У заяве кіраўнікоў МЗС Канады, Францыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Японіі і Італіі падкрэсліваецца, што для выкарыстання «вайсковай сілы» Расіяй супраць украінскіх караблёў няма апраўданняў.

Міністры заклікалі да стрыманасці і да прадухілення эскалацыі напружання. Яны таксама заклікалі Расію вызваліць арыштаваных маракоў і забяспечыць свабоду суднаходства ў Керчанскім праліве.

Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што краіны «Вялікай сямёркі» ніколі не прызнаюць анексію Крыму Расіяй.

Праз канфлікт у Чорным моры была адмененая сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна, якая планавалася ў Аргенціне 1 снежня.

www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!