Кіраўніку карэльскага «Мемарыялу» Юрыю Дзмітрыеву працягнулі арышт

Петразаводскі суд падоўжыў арышт гісторыку Юрыю Дзмітрыеву да 25 сакавіка.
Фота: Ганна Арцем

Фота: Ганна Арцем'ева / «Новая газета»

Пра гэта паведаміў журналістам адвакат Дзмітрыева Віктар Ануфрыеў.

Па словах Ануфрыева, суд пачаў заслухоўваць довады абвінавачвання, аднак ніякіх новых доказаў віны Дзмітрыева не прадстаўлена.

«Суд даў мне магчымасць выказаць меркаванне па абвінавачванні ў адпаведнасці з законам перад пачаткам судовага следства. Па ўсіх пяці эпізодах і я, і Юрый Аляксеевіч выказалі такое меркаванне, што версія абвінавачванні не ўтрымлівае законных доказаў, каб гаварыць аб тым, што ён зрабіў тое, што яму прад'яўлена. Юрый Аляксеевіч не прызнаў сваю віну ні па адным пункце абвінавачвання, гэта і мая пазіцыя», — сказаў Віктар Ануфрыеў пасля завяршэння паседжання.

Наступнае слуханне па «справе Дзмітрыева» прызначана на 17 студзеня.

У красавіку Петразаводскі гарадскі суд апраўдаў 62-гадовага праваабаронцу па артыкулах аб распусных дзеяннях і вырабе дзіцячай парнаграфіі з удзелам прыёмнай дачкі. Дзмітрыеў быў прызнаны вінаватым толькі ў незаконным захоўванні асноўных частак агнястрэльнай зброі. Вярхоўны суд Карэліі адмяніў прысуд і накіраваў справу на перагляд.

У канцы чэрвеня ў дачыненні да Дзмітрыева завялі новую крымінальную справу аб гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да прыёмнай дачкі, праваабаронцу арыштаваў суд. 9 кастрычніка суддзя Аляксандр Меркаў аб'яднаў дзве крымінальныя справы Дзмітрыева ў адну.

Па версіі следства, з 2008 па 2015 год Дзмітрыеў неаднаразова фатаграфаваў аголеную прыёмную дачку 2005 года нараджэння для вырабу парнаграфічных матэрыялаў. Акрамя таго, ён незаконна захоўваў дома асноўную частку аднаствольнай гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы. А з 2012 па 2016 год Дзмітрыеў «здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняй прыёмнай дачкі», сцвярджаюць следчыя.

Праваабаронца не прызнае сябе вінаватым. Дзмітрыеў вядомы як адзін з адкрывальнікаў найбуйнейшага месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій у Карэліі. У абарону кіраўніка карэльскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Мемарыял» раней выступілі Саюз журналістаў Карэліі і вядомыя ў Расіі дзеячы культуры.

stolicaonego.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: