Кірмаш вакансій на борце цягніка (фота)

Адной з праблем кітайскіх правінцый з'яўляецца масавы адток жыхароў у мегаполісы. Каб спыніць гэты працэс, даводзіцца звяртацца да нетрадыцыйных мер.


Аддзяленне пасажырскіх чыгуначных зносінаў Гуйян (прав. Гуйчжоу, Паўднёва-Заходні Кітай) сумесна з Федэрацыя прафсаюзаў прав. Гуйчжоу і іншымі ведамствамі разгарнулі адразу дзве кампаніі, накіраваныя на агітацыю выхадцаў з гэтых месцаў вяртацца на малую радзіму і ўладкоўвацца на працу там. Мерапрыемствы, якія ладзяцца ўжо 3 гады запар, праходзяць прама ў вагонах цягніка K111 «Шанхай - Гуйчжоу», які з'яўляецца ў пэўным сэнсе сімвалам адтоку працоўнай сілы ў мегаполісы, піша belarusian.cri.cn.
Адрозненне ад мінулых гадоў заключаецца ў тым, што на гэты раз замест простай раздачы ўлётак з інфармацыяй пра вакансіі арганізатары запрасілі на борт цягніка працаўнікоў кадравых аддзелаў прадпрыемстваў. Так што, у тэорыі, наём на новую працу можа адбыцца прама «на колах». Месцам правядзення кірмашу вакансій стаў пераабсталяваны пад гэтыя мэты вагон-рэстаран.













Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!