Кірыла Сілівончыка пераводзяць у калонію-пасяленне за 60 км ад Ніжняга Ноўгарада

Беларуса Кірыла Сілівончыка, асуджанага ў Расіі за выпадковы перапост радыкальных антырасійскіх заклікаў укантакце, этапуюць у калонію-пасяленне. Ён меў магчымасць выбару месца пасялення і  выбраў калонію ў пасёлку Сухабязводнае за 60 кіламетраў на паўночны ўсход ад Ніжняга Ноўгарада.
 



Пасяленне дзейнічае пры папраўчай калоніі строгага рэжыму №14. Рэжым на пасяленні мяккі. Разам з Сілівончыкам маюць права жыць сваякі.
 
 
Інфармацыі пра дату пераводу Сілівончыка з СІЗА на пасяленне пакуль няма. У Беларусі ў Сілівончыка засталіся мама (яна жыве ў Светлагорскім раёне) і дзяўчына ў Гомелі. Яны небагатыя людзі, і прыватнага адваката для яго аплаціў хрысціянскі актывіст Андрэй Кім.
 
 
Пасля сканчэння ўніверсітэта ў Гомелі Сілівончык наняўся на работу сісадмінам на вайсковым заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Ён падтрымліваў антывайсковыя і праўкраінскія суполкі Укантакце. У турму ён трапіў за бяздумны перапост матэрыялу, у якім утрымліваліся заклікі «забіваць маскалёў». Той матэрыял быў пазней выдалены з сеціва, але Сілівончыка звінавацілі ў «закліках да тэрарызму».
 
 
Паводле "Нашай Нівы"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!