У Кітаі прыдумалі марозіва для «адмарозкаў»

У Ганконгу, як вядома, пасля выхаду з каранціну аднавіліся пратэсты супраць намераў Пекіна пазбавіць тэрыторыю аўтаномных правоў.

Пакуль жа гэтых пратэстаў не было, іх аматары маглі кампенсаваць адсутнасць актыўнасці наведваннем кавярняў. 

Справа ў тым, што мясцовыя кандытары распрацавалі адмысловае марозіва. Яно нагадвае прысмак газу, якім паліцыянты разганяюць маніфестантаў. Рабіць такое марозіва не цяжка, паколькі асноўным інгрэдыентам формулы газу для разгону мясцовых «адмарозкаў» з’яўляецца агульнадаступны чорны перац. 

А вось есці такія прысмакі зможа не кожны. Зрэшты, тых, хто настальгаваў па пратэстах, гэты момант не спыняў. Ім зноў хацелася адчуць знаёмы прысмак газу — абавязковы элемент атмасферы пратэстаў. 

Застаецца дадаць, што новы гатунак марозіва прыдумалі якраз у гонар тых, хто адстойвае аўтаномію Ганконга.

Паводле амерыканскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: