Кітай пачне закупляць у ЗША газ і ялавічыну

 "Я маю справу з чалавекам, які мне вельмі падабаецца. Мне здаецца, я яму таксама вельмі падабаюся, — сказаў Трамп пра кіраўніка Кітая. — Ён выдатны хлопец".

Сі Цзіньпін і Дональд Трамп 6 красавіка 2017 года. Фота Alex Brandon / AP

У красавіку кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін ўпершыню сустрэўся з Дональдам Трампам у ЗША, лідары дамовіліся перафарматаваць гандаль.

Кітай адкрые свой рынак амерыканскім рэйтынгавым кампаніям і аператарам крэдытных картак, а таксама зноў пачне імпартаваць з ЗША звадкаваны газ і ялавічыну ў адпаведнасці з дамоўленасцю пра перафарматаванне гандлю паміж дзвюма краінамі, дасягнутай Дональдам Трампам і Сі Цзіньпінам падчас візіту апошняга ў ЗША.

Кітай адкрые для ЗША свае рынкі ў рамках 100-дзённага плана па перафарматаванні гандлёвых адносін паміж дзвюма краінамі, які Трамп і Сі зацвердзілі ў красавіку. Меры, якія будуць прынятыя ў рамках першага этапу плана, падрабязна апісаныя ў заяве профільнага амерыканскага ведамства.

Пра аб'ёмы будучых паставак звадкаванага газу ў Кітай у заяве не гаворыцца — кантракты яшчэ не заключаныя. Іх ўмовы будуць агаворвацца асобна ў адпаведнасці з камерцыйнымі інтарэсамі пастаўшчыкоў і пакупнікоў, гаворыцца ў заяве.

Для доступу амерыканскіх аператараў крэдытных картак і рэйтынгавых агенцтваў на кітайскі рынак вызначаны часавыя рамкі — да 16 ліпеня ў Кітаі павінны пачаць працаваць два рэйтынгавых агенцтва, што цалкам належаць замежным кампаніям, да той жа даты павінен распачацца працэс ліцэнзавання амерыканскіх аператараў крэдытных картак.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэліся ў ЗША ў красавіку і абмяркоўвалі галоўным чынам меры па павелічэнні амерыканскага экспарту ў Кітай і скарачэння дэфіцыту, які ЗША маюць у гандлі з КНР.

У нядаўнім інтэрв'ю часопісу “Economist” Трамп заявіў, што іх сустрэча была вельмі выніковай. "Я маю справу з чалавекам, які мне вельмі падабаецца. Мне здаецца, я яму таксама вельмі падабаюся, — сказаў Трамп. — Ён выдатны хлопец".

Паводле ВВС


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: