Кітай пагражае Тайваню гвалтоўным далучэннем

Старшыня КНР не выключыў прымянення ваеннай сілы ў дачыненні да Тайваня з мэтай далучэння выспы на сваіх умовах. "Уз'яднанне Кітая непазбежна", — заявіў Сі Цзыньпін.


Старшыня КНР Сі Цзыньпін заявіў, што гатовы ўжыць ваенную сілу для далучэння Тайваня. "Кітай павінен ўз'яднацца і гэта непазбежна адбудзецца", — заявіў ён у сераду, 2 студзеня, выступаючы ў Доме народных сходаў — будынку кітайскага парламента ў Пекіне. Па словах кіраўніка Кітая, незалежнасць Тайваня "супярэчыць ходу гісторыі і прывядзе ў тупік", а далучэнне выспы "пойдзе на карысць тайваньскім землякам".

Сі Цзыньпін запэўніў, што Пекін імкнецца да мірнага ўз'яднання, аднак не дапусціць сепаратызму. "Мы не давалі абяцанні ўстрымлівацца ад прымянення сілы і пакідаем за сабой магчымасць выкарыстаць усе неабходныя сродкі", — указаў старшыня ў сваёй прамове. У сваю чаргу прэзідэнт Тайваня Цай Інвэнь у навагоднім звароце падкрэсліла "негатоўнасць адмаўляцца ад суверэнітэту і ісці на саступкі ўладам КНР".

Нагодай для заяў стала 40-гадовая гадавіна звароту Пекіна да Тайбэй, у якім кітайскія камуністы заклікалі да ўз'яднання і спынення ваеннай канфрантацыі.

Правінцыя Тайвань заявіла аб аддзяленні ад Кітая падчас грамадзянскай вайны ў 1949 годзе, але не аб'яўляла дзяржаўнай незалежнасці. З тых часоў Пекін лічыць яе "мяцежнай правінцыяй" і заклікае да ўз'яднання на сваіх умовах, паралельна праводзячы палітыку дыпламатычнай ізаляцыі Тайбэя. У той жа час ЗША пастаўляюць Тайваню сучасную зброю і пакідаюць за сабой права абараняць Тайбэй без канкрэтных абавязацельстваў.

Паводле dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!