Кітай павялічыць выдаткі на абарону да 178 мільярдаў долараў

Тэмпы павелічэння выдаткаў на абаронныя патрэбы ў Кітаі знізіліся ў параўнанні з 2019 годам і сталі самымі нізкімі за 30 гадоў.



Кітайскія балістычныя ракеты DF-41


Улады Кітая маюць намер у 2020 годзе павялічыць выдаткі на нацыянальную абарону на 6,6% — да 1,27 трыльёнаў юаняў (каля $178,8 мільярда). Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у пятніцу, 22 траўня, на адкрыцці 3-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП, вышэйшы заканадаўчы орган) 13-га склікання праекце бюджэту краіны. Тэмпы росту ваеннага бюджэту сталі самымі нізкімі амаль за 30 гадоў.

"Выдаткі на нацыянальную абарону [складуць] 1268 мільярда юаняў з прыростам на 6,6%; выдаткі на забеспячэнне грамадскай бяспекі — 183 272 мільярда юаняў з павелічэннем на 0,7%," — гаворыцца ў дакуменце.

Тэмпы павелічэння выдаткаў на абарону знізіліся ў параўнанні з 2019 годам, калі яны склалі 7,5%. Цяперашні паказчык —  6,6% — з'яўляецца самым нізкім з 1991 года.

Паводле інфармацыі Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI), Кітай займае другое месца ў свеце па аб'ёме выдаткаў на абарону пасля ЗША ($732 мільярды ў 2020 годзе). Па ацэнцы SIPRI, ваенны бюджэт Кітая ў 2019 годзе склаў $261 мільярд.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: