Кітай рыхтуецца да заваявання Марса

У Кітаі пачаў працу адмысловы касмічны лагер, прысвечаны асваенню Марса. Пакуль у ім трэніруюцца падлеткі, але ў наступным годзе базу абяцаюць адкрыць для турыстаў, паведамляе Reuters.

Ілюстрацыйнае фота, кадр з фільма"Марсіянін"

Ілюстрацыйнае фота, кадр з фільма"Марсіянін"


Каля ста падлеткаў завяршаюць тур па лагеры "Марс База 1". Гэта сімуляцыя іншапланетнай калоніі, якая толькі што адкрыла дзверы для публікі. Яе пабудавалі ў кітайскай часткі пустыні Гобі — якая і без таго нагадвала кадры з "Зорных войнаў", а цяпер стала ледзь не копіяй роднай вёскі Люка Скайуокера.

Комплекс складаецца з некалькіх модуляў, у якіх знаходзяцца цяпліца, спальныя месцы, кают-кампанія і г.д. Вакол размешчана тэхнічная інфраструктура. Пакуль трапіць сюды могуць толькі навучэнцы, але неўзабаве абяцаюць пусціць і турыстаў. Чакаецца, што праз дзесяць гадоў базу будуць наведваць два мільёны чалавек штогод. Улады і бізнес плануюць укласці ў атракцыён амаль 400 мільёнаў долараў. Адзін з інвестараў, Бай Фань, кажа, што ўсё гэта — дзеля будучыні:

"Касмічныя даследаванні — тэма, вельмі далёкая ад жыцця простых людзей. Мы спадзяемся, што падобныя базы дазволяць ім адчуць дух даследаванняў, а не проста пазнаёміцца ​​з тэхналогіямі. Хочам натхніць моладзь падымаць вочы да зорак і імкнуцца да сваёй мары".

Кітайская касмічная праграма хутка развіваецца. У наступным годзе краіна збіраецца адправіць зонд на Марс, затым кітайскія навукоўцы зоймуцца вывучэннем астэроідаў. Усё гэта стымулявала ўсплёск цікавасці ў грамадстве да навукі і навуковай фантастыцы. І ўлады спяшаюцца злавіць "хвалю": у сакавіку ў пустыні на Тыбецкім плато ў правінцыі Цынхай адкрылася першая "марсіянская вёска", дзе могуць жыць 160 чалавек адначасова.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!