Кітай заявіў пра наяўнасць вакцыны супраць каронавіруса

У Кітаі ўжо распрацавалі вакцыну, якая выпрацоўвае імунітэт да віруса новага тыпу Covid-19. Але яшчэ патрэбныя далейшыя праверкі і дапрацоўкі.

У КНР распрацаваная вакцына, якая паказала эфектыўнасць супраць каронавіруса Covid-19, паведаміў у панядзелак, 24 лютага, пасол Кітая ў Расіі Чжан Ханьхуэй.

"У Кітаі ўжо распрацавалі вакцыну, якая паказвае імунітэт. Але гэта папярэдне, патрэбныя далейшыя праверкі і дапрацоўкі", — сказаў ён.

Чжан Ханьхуэй таксама паведаміў пра знойдзеныя эфектыўныя лекі для лячэння хваробы, выкліканай каронавірусам.

"Практыка паказвае, што кітайскія лекі эфектыўна дзейнічаюць. Ва ўсіх выпадках, калі ўжываюць лекі, не было ніводнага выпадку ўскладненняў, — адзначыў ён. — Агульная эфектыўнасць кітайскіх лекаў паказвае звыш 85%, у некаторых раёнах больш за 90%".

Дыпламат расказаў таксама, што ў Кітаі знайшлі старыя лекі, што эфектыўныя ў змаганні супраць каронавіруса, гэта "хларахіна фасфат, які некалькі дзясяткаў гадоў ужываецца ад малярыі".

"Таксама ёсць старыя лекі савецкай вытворчасці. Пакуль два з іх лічыцца больш эфектыўнымі, — сказаў кіраўскі пасол. — Самыя эфектыўныя спосабы — еўрапейская медыцына ў спалучэнні з кітайскай".

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: