Кёльнскі карнавал: паліцыя адзначыла 22 сэксуальныя напады

Паліцыя Кёльна паведаміла аб 22 выпадках сэксуальных нападаў падчас першай ночы традыцыйнага вулічнага карнавала ў Кёльне.



Паліцыя мае пад арыштам 190 людзей і чыноўнікі апісваюць іх як “перахадную групу грамадства” (a cross section of the general public).

Служба бяспекі была ўзмоцненая, пасля таго, як шмат жанчын пацярпелі ад сэксуальных нападаў і рабункаў на Новы Год.

Германія была ў шоку з-за нападаў на Новы Год, якія прыпісваюцца ў асноўным мігрантам.

Больш як 100 жанчын былі ахвярамі, але поўная карціна таго, што адбылося той ноччу, з’явілася пазней.

Паліцыя адзначыла, што колькасць сэксуальных нападаў першай ноччу карнавала была большай, чым у падзеях мінулага года.

Адзін падазроны з’явіўся ў камеры пасля таго, як абрабаваў і згвалціў жанчыну, якая ішла дадому, дадалі яны.

Горад у заходняй Германіі выставіў 2500 афіцэраў паліцыі на свята, якое доўжыцца тыдзень і якое звычайна адзначаецца каля 1,5 мільёнамі візіцёраў.

Усталяваныя меры бяспекі ўключаюць выкарыстоўванне “body cams”, якія могуць здымаць падазроных падчас інцыдэнтаў і былі ўжо апрабаваныя нямецкай паліцыяй.

Беспарадкі падчас Новага Года ў горадзе падмацавалі нямецкія падазроны наконт вялікай колькасці шукаючых прытулку бежанцаў. Чыноўнікі казалі пра новы тып злачынстваў, падчас якіх банды п’яных мужчын, — апісаных як паўночнаафрыканцаў — палявалі спецыяльна на жанчын.

Міграцыя ў Германію з-за межаў ЕС узляцела да паказчыкаў у 1,1 мільён у мінулым годзе, што прывяло да крытыкі Ангелы Меркель за тое, што яна прывітала так многа бежанцаў.

Жыхарка Кёльна Мірыям была атакаваная, калі яна з хлопцам вярталася дадому пасля навагодняга свята.

Яна сказала, што пайшла на карнавал са “змяшанымі пачуццямі”.

"Падаецца, што падобнае на гэта можа адбыцца ізноў”, кажа яна.

Паводле: BBC

Пераклад Піліпа Падбярозкіна

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: