Клічко: Улада абвясціла вайну народу Украіны

Лідэр партыі УДАР Віталь Клічко ускладае адказнасць за сітуацыю ў Кіеве на ўладу. Пра гэта гаворыцца ў ягоным звароце, апублікаваным 20 студзеня.



"Ва Украіне адбылося тое, чаго не было за ўвесь час незалежнасці. І тое, што мабыць не магло прыбачыцца людзям у дурным сне - баявыя дзеянні ў цэнтры сталіцы. І да гэтай сітуацыі давяла ўлада", - адзначыў Клічко. 
 
 
"Улада абвясціла вайну народу Украіны. І гэта прывяло да страшных наступстваў", - падкрэсліў апазіцыянер. 
 
 
Клічко адзначыў, што ўлада сцягвае да сталіцы байцоў з усёй краіны і заклікаў усіх неабыякавых грамадзян прыходзіць на Майдан, каб "абараніць сваю краіну і сваю будучыню".
 
 
Як вядома, Віталь Клічко 19 студзеня наведаў Межыгор'е, дзе сустрэўся з Януковічам і агучыў яму патрабаванні Еўрамайдану.
 
 
 

pravda.com.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: