Кліматычная анамалія: У Грэнландыі за дзень растала 2 мільярды тон лёду

Кліматычная анамалія: у Грэнландыі ўсяго за адзін дзень 14 чэрвеня растала 2 мільярды тон лёду. Падтаванне адбывалася на 40% тэрыторыі вострава, паведамляе CNN.


Адзначаецца, што такія тэмпы раставання лёду вельмі незвычайныя, бо звычайна пік цяпла ў рэгіёне прыпадае на ліпень.

Гэтак жа хутка лёд раставаў у 2012 годзе, практычна на ўсёй тэрыторыі рэгіёну. Але 2 мільярда тон у чэрвені можа стаць антырэкордам 2019 года. Апроч таго, сёлета сезон раставання пачаўся ў красавіку — на тры тыдні раней, чым у цёплым 2012 годзе.

Прычынай такой з'явы называюць плыні цёплага, вільготнага паветра з Цэнтральнай Атлантыкі.

Сёлета амерыканскія навукоўцы апублікавалі даследаванне, паводле якога лёд у Грэнландыі растае ў чатыры разы хутчэй, чым лічылася дагэтуль. Гэта адбываецца не толькі на паўднёвым усходзе і на паўночным захадзе вострава, але і на паўднёвым захадзе. У 2002-2016 гадах востраў штогод губляў па 280 мільярдаў тон лёду.  

Паводле «Еўрарадыё»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: