У КНДР прызналі, што Кім Ір Сен не выкарыстоўваў тэлепартацыю

Паўднёвакарэйская прэса фіксуе прагрэсіўныя трэнды ў Паўночнай Карэі.


Днямі «Надон сінмун» — паўночнакарэйская дзяржаўная газета, — перагледзела адзін з папулярных складнікаў культу Кім Ір Сена — заснавальніка КНДР. Паводле гэтага міфу, правадыр падчас партызанскай вайны з японцамі выкарыстоўваў метад тэлепартацыі — імгненнага перасоўвання матэрыяльнага аб’екта з адной кропкі прасторы ў іншую. Дзякуючы такім трукам, паводле падручнікаў, Кім лёгка пранікаў у тыл ворага і наносіў яму вялікі ўрон.

 І вось нарэшце афіцыёз прызнаў, што гэта — толькі казка. «Надон сінмун» надрукаваў артыкул, у якім гаворыцца: «У рэчаіснасці чалавек не можа раптам знікнуць і зноў з’явіцца ў іншым месцы». У Міністэрстве аб’яднання Карэі (ёсць у Сеуле такая кантора) віталі палітыку Кім Чэн Ына, скіраваную на адмову ад містыфікацыі сваіх продкаў. 

Варта заўважыць, што ў мінулым годзе Кім Чэн Ын выступіў з заявай, што «містыфікацыя рэвалюцыйнай дзейнасці лідара можа прывесці да ўтойвання праўды».

Паводле грузінскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: