КНДР выпрабавала новую зброю

КНДР 10 жніўня правяла выпрабаванні новай зброі, пускам кіраваў Кім Чэн Ын, паведамляе Наша Ніва.
Інфармацыю пра вучэнні пацвердзіла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК). Тып новага ўзбраення не называецца. Аднак, паводле агенцтва, яго распрацавалі з улікам мясцовасці КНДР, зброя атрымала палепшаныя тактычныя характарыстыкі.

Раней пра выпрабаванні Пхеньяна, што прайшлі 10 жніўня, паведаміла Рэспубліка Карэя. Паводле яе інфармацыі, КНДР 10 жніўня запусцілі балістычныя ракеты малой далёкасці. Гэта ўжо пятыя ракетныя выпрабаванні Пхеньяна ад 25 ліпеня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!