Кніга пра дармаедства «Нахабства» стала хітом у Фінляндыі

У Фінляндыі сапраўдным хітом стала дэбютная праца Осі Нюман "Нахабства", у якой ён распавядае пра тое, як не працаваць і жыць на дапамогу.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Як распавёў у інтэрв'ю выданню Helsingin Sanomat, сам новаспечаны пісьменнік, за сваё амаль 40-гадовае жыццё ў Фінляндыі ён ні разу не працаваў, піша thinktanks.by. Фін называе сябе "ідэйным беспрацоўным", які паспяхова можа існаваць у фінскай сацыяльнай сістэме. Нюман заяўляе, што за сваё жыццё вывучыў усе магчымыя спосабы атрымання розных дапамог, аб якіх і распавёў у кнізе.

Першы наклад быў паспяхова распрададзены, паведамляе бізнес-выданне Kauppalehti. Аднак поспех дэбютнай працы "ідэйнага беспрацоўнага" прыцягнуў да яго ўвагу сацыяльных службаў, на дапамогу якіх ён і жыў. Сталічная соцслужб заявіла, што справа Нюмана будзе перагледжана, а пражытачную дапамогу пісьменніку могуць спыніць выплачваць.

Расповед фіна выклікаў і рэзкую крытыку ў фінскім грамадстве, у якім не прынята гультайнічаць і ганарыцца гэтым. Аднак, па словах аўтара "Нахабства", ён атрымаў масу лістоў ад людзей, якія вядуць такі ж лад жыцця.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: