КНР. Перавыхаваць жонку экстрэміста

Радыё «Свабодная Азія» паведамляе пра новую практыку кітайскіх уладаў у Сіньцзян-Уйгурскай аўтаномнай акрузе.


Як вядома, у КНР каля 3 мільёнаў уйгураў утрымліваюцца ў лагерах «перавыхавання». З нядаўняга часу кітайцы пачалі перавыхоўваць і іх жонак, якія засталіся дома. Кітайскія камуністы бяруць шэфства над сем’ямі уйгурскіх сепаратыстаў, жывуць у іх дамах, вучаць гатаваць кітайскія стравы, у тым ліку са свініны, прыносяць з сабою алкаголь і нават спяць разам з дамачадцамі. 

Тыя уйгуркі, якія адмаўляюцца спаць у адным ложку са «сваякамі» і слухаць іх лекцыі пра Маа ды веліч кітайскай культуры, як запэўнівае радыё, адпраўляюцца ў канцлагеры ўслед за сваімі мужамі. Але большасць усё ж такі трывае. 

Зрэшты, кітайскія ўлады абвяргаюць падобную інфармацыю. «Тое, што, нібыта, нашы актывісты могуць скарыстацца ўначы мусульманкамі — няпраўда. Адлегласць паміж кітайцамі і уйгуркамі, паводле інструкцыі, павінна быць не менш за 80 сантыметраў падчас сну. Набліжацца шчыльней забаронена», — завіў адзін з кітайскіх чыноўнікаў.

Паводле амерыканскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: