Колькі каштавалі палякам Каляды?

Паводле ацэнкаў экaнамістаў, сёлета палякі выдаткавалі на святы больш за 26 мільярдаў злотых.



Больш за 26 мільярдаў злотых (амаль 8 мільярдаў 700 мільёнаў даляраў) выдаткавалі палякі на падрыхтоўку сёлетніх Калядаў. Паводле даследаванняў, больш за 10 млрд. злотых (больш за 3 мільярды даляраў) яны прызначылі на святочныя падарункі.

І хоць большасць прызначала на падрыхтоўку святаў сродкі з бягучых даходаў, то частка палякаў адмыслова на святы ўзяла крэдыт або пазычала грошы ад родных ды знаёмых. Найдаражэй святы абыдуцца тым, хто вырашыў скарыстацца гэтак званымі хуткімі крэдытамі.

Гэта самы хуткі і просты спосаб атрымаць дадатковыя сродкі. Але гэта канец козыраў гэткіх крэдытаў, — кажа фінансавы кансультант Ганна Фрайнт.  

Яны абкладзеныя высокімі працэнтнымі стаўкамі і дадатковымі адміністрацыйнымі зборамі. Апрача таго, іхны тэрмін пагашэння вельмі хуткі і, перш за ўсё, яны абкладзеныя высокімі камісійнымі аплатамі. Калі б палічыць рэальную працэнтную стаўку гэткіх крэдытаў у гадавым вымярэнні, то яна складзе некалькі сотняў працэнтаў,— кажа эксперт.

Гэта азначае, што да 1 тысячы злотых крэдыту, узятага тэрмінам на год, крэдытадаўца далічыць некалькі тысяч злотых адсоткаў. Таму лепшым выйсцем з’яўляецца, напрыклад, запазычанасць на крэдытнай картачцы.

Крэдытныя картачкі дазваляюць своечасовага пагасіць доўг (дэбэт) без працэнтнай накідкі. Тэрмін вяртання запазычанасці індывідуальна вызначае банк, найчасцей ён складае 30 дзён. Нават калі нам не ўдасца вярнуць крэдыт у вызначаным тэрміне, то і так працэнтная стаўка будзе значна ніжэйшая, то бок, яна складзе каля 20% у гадавым пераліку, — адзначыла Ганна Фрайнт.

radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: