Колькасць ахвяр каронавіруса ў Кітаі перавысіла 2 500 чалавек

Агульная колькасць тых, хто захварэў праз вірус новага тыпу Covid-19, у Кітаі склала 77 150 чалавек.

Расце колькасць ахвяр каронавіруса

Колькасць смяротных выпадкаў у выніку выкліканага каронавірусам новага тыпу захворвання ў Кітаі павялічылася да 2592, паведамляе Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя КНР у панядзелак, 24 лютага.

За суткі былі зарэгістраваныя 150 смерцяў, 1846 чалавек пакінулі медыцынскія ўстановы.

Агульная колькасць тых, хто займеў хваробу, выкліканую каронавірусам новага тыпу, у Кітаі склала 77150 чалавек. Паспяхова курс лячэння прайшлі 24734 чалавека.

Таксама паведамляецца, што колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння ў Ганконгу за выходныя дні дасягнула 74 чалавек. З іх 60 застаюцца шпіталізаваны, 12 выпісаныя, два чалавекі памерлі.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: