Колькасць ахвяр тэракту ў Іспаніі павялічылася да 14. Паліцыя назвала імя падазраванага

Колькасць загінулых у выніку абодвух тэрактаў узрасла да 14: памерла адна з пацярпелых у выніку тэракту ў горадзе Камбрыльс.
AFP, крыніца bbc.com

AFP, крыніца bbc.com


Пра гэта ў Twitter паведамляе прэс-служба экстранай службы Каталоніі.

Нагадаем, учора пад Барселонай ў горадзе Камбрыльсе тэрарысты на фургоне здзейснілі наезд на пешаходаў, пасля чаго былі ліквідаваныя ў выніку спецаперацыі паліцыі. Тэракт у Камбрыльсе адбыўся праз дзесяць гадзін пасля нападу ў Барселоне. Пазней паліцыя пацвердзіла сувязь паміж тэрактамі ў Камбрыльсе і Барселоне.

Паведамляецца, што тэракты ў Барселоне і Камбрыльсе здзейсніла тэрарыстычная групоўка з 12 чалавек. У прыватнасці, у яе ўваходзілі пяцёра ліквідаваных баевікоў, якія здзейснілі наезд на пешаходаў у Камбрыльсе, а таксама трое затрыманых па падазрэнні ў дачыненні да тэракту ў Барселоне.

Паліцыя Каталонія шукае 18-гадовага Мусу Укабіра, яго называюць магчымым выканаўцам тэракту ў Барселоне, перадае выданне La Vanguardia са спасылкай на крыніцы, блізкія да расследавання.

Гэтая інфармацыя пацвярджае крыніцы El Pais. Па дадзеных выдання, Муса Укабір — малодшы брат затрыманага раней Дрыса Укабіра.

Раней стала вядома, што праваахоўныя органы затрымалі трэцяга падазраванага ў датычнасці да тэрактаў у Каталоніі. Яшчэ пяцёра нападнікаў забітыя ў Камбрыльсе ў ноч на 18 жніўня. У вышуку застаюцца чацвёра меркаваных тэрарыстаў, у іх ліку — кіроўца фургона, які збіў пешаходаў у Барселоне.

Паводле rbc.ua, novayagazeta.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: