Фота GETTY IMAGES
Устаноўлена, што стралок, мясцовы жыхар 64-гадовы Стывен Пэддак, вёў агонь з 32-га паверха гасцінічнага комплексу “Mandalay Bay Hotel”. Менавіта там ён і быў забіты.
Між тым у сацсетках
ужо апублікаваныя фота меркаванага стрэлка ў Лас-Вегасе, паведамляе
ТСН. Яго
ідэнтыфікуюць як Сэма Гендэрсана, якога раней ужо арыштоўвалі за ўзброеныя
рабаванні.
Ён нібыта
падтрымлівае ідэі перавагі белай расы і з'яўляецца прыхільнікам Рычарда
Спенсера, які выказаў ідэю "мірнай этнічнай чысткі" для прыпынення
"разбурэнне" еўрапейскай культуры.
Як
паведамляў НЧ, раней стала вядома пра страляніну каля казіно “Mandalay Bay” у Лас-Вегасе. Невядомы расстраляў наведвальнікаў фестывалю кантры-музыкі. Першапачаткова паведамлялася аб гібелі двух чалавек і 24 пацярпелых.
Паліцыя і "хуткія" на месцы здарэння ў Лас-Вегасе
Паліцыя перакрыла бліжэйшыя дарогі, міжнародны аэрапорт Мак-Каран часова прыпыніў працу.