Колькасць ахвяр землятрусу ў Албаніі дасягнула 46 чалавек

Шанцаў знайсці тых, хто выжыў пад руінамі будынкаў, застаецца ўсё менш. Выратавальная аперацыя завяршаецца.

Ратавальнікі працуюць у горадзе Дурэсе

Колькасць ахвяр магутнага землятрусу ў Албаніі ўзрасла да 46 чалавек. Пра гэта паведамляе korrespondent.net са спасылкай на дадзеныя Мінабароны Албаніі.

Паводле Мінабароны краіны, 22 з загінулых — жыхары гарадоў Дурэсе і Круджэ. Таксама больш за 750 чалавек былі параненыя ці атрымалі траўмы. У руінах дамоў былі знойдзеныя каля 50 ацалелых чалавек.

Адзначаецца, што шанцаў знайсці тых, хто выжыў, застаецца ўсё менш. Выратавальная аперацыя, якая пачалася тры дні таму, завяршаецца.

Нагадаем, 26 лістапада непадалёк ад сталіцы Албаніі Тыраны адбыўся землятрус магнітудай 6,4. Урад краіны абвясціў у некаторых гарадах надзвычайнае становішча. У той жа дзень, 26 лістапада, на Балканах землятрус магнітудай у 5,8 бала здарыўся ў Босніі і Герцагавіне.

У наступныя дні — 27 і 28 лістапада — у Албаніі адбылося яшчэ некалькі моцных падземных штуршкоў.

Прычым папярэдні, першы за восень землятрус у Албаніі, здарыўся 21 верасня, калі ў краіне пацярпелі 132 чалавекі, цалкам былі разбураныя 35 дамоў (у тым ліку дзве школы), а 420 будынкі былі часткова пашкоджаныя.

Паводле korrespondent.net 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: