Колькасць ахвяраў тэракту ў Новай Зеландыі ўзрасла да 50 чалавек

Яшчэ 50 чалавек параненыя, паведаміў камісар паліцыі Новай Зеландыі Майк Буш. Як піша Радыё Свабода, трансляцыю ягонай прэс-канфэрэнцыі вёў тэлеканал CNN.

Праца паліцыі на месцы тэракта ў Крайстчэрчы

«Колькасць людзей, якія загінулі ў гэтым жудасным здарэнні, цяпер вырасла да 50», — сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі. Паводле яго слоў, яшчэ 50 чалавек параненыя.

Раней паведамлялася пра 49 загінулых. У пятніцу, 15 сакавіка, узброеныя людзі ўварваліся ў дзве мячэці у горадзе Крайстчэрчы, дзе на той момант знаходзіліся сотні людзей, і распачалі страляніну. Па абвінавачванні ў нападзе арыштаваныя тры чалавекі.

Адзін з нападнікаў, 28-гадовы мужчына скрайне правых поглядаў, вёў жывую відэатрансляцыю нападу, а перад атакай апублікаваў маніфест на 74 старонкі, у якім выказваў нянавісць да мігрантаў.

Прэм’ерка Новай Зеландыі Джасінда ​Ардэрн назвала напад «беспрэцэдэнтным» і «адным з самых змрочных дзён» у гісторыі краіны.

Джасінда Ардэрн заявіла, што яе канцылярыя атрымала «маніфэст» падазраванага ў нападзе на мячэці ў Крайстчэрчы за дзевяць хвілін да тэракту. Але ніякіх дэталяў нападу ён не ўтрымліваў, паведамляе The Guardian.

Ардэрн дадала, што ахвярамі страляніны сталі ў тым ліку мігранты і ўцекачы — але «яны — гэта мы», падкрэсліла яна, і такім злачынствам «няма месца ў Новай Зеландыі».

Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: